Футбаліста Арцёма Мілеўскага разыгралі па тэлефоне (відэа)
Пранкер прадставіўся галоўным трэнерам маскоўскага "Спартака" Валерыем Карпіным і прапанаваў перайсці ў яго каманду.
Нагадаем, што нападнік кіеўскага "Дынама" Мілеўскі сваім часам памяняў беларускае грамадзянства на ўкраінскае. Раней ён крытыкаваў беларускі футбол. Цяпер у гутарцы з ілжэ-трэнерам "Спартака" спартовец крытыкуе ўкраінскі футбол.
Падчас розыгрышу Мілеўскі назваў жаданы памер заробку. Таксама ён раскрытыкаваў настаўніка кіяўлян Алега Блахіна і распавёў аб прычынах сваіх частых падзенняў у штрафной.
Фота — 2012.football.ua
-->
-->