Гамяльчанам паказалі адрамантаваны кубак Беларусі па футболе
Сёння гамяльчанам прадэманстравалі футбольны кубак Беларусі, заваяваны ФК “Гомель” ў канцы траўня.
Мерапрыемства адбылося на стадыёне Цэнтральны. У сустрэчы ўзялі ўдзел трэнеры, футбалісты і кіраўніцтва клуба. Усе ахвотныя змаглі сфатаграфавацца з Кубкам, узяць аўтографы ў футбалістаў клуба і пагутарыць з імі. Дарэчы, кубак быў цэлы, ці, ва ўсялякім выпадку, адрамантаваны.
Нагадаем, што на цырымоніі атрымання кубка гульцы “Гомеля” зламалі ганаровы трафей. Кубак не ўтрымаў у руках абаронца Ігар Мальцаў.