Гарадскія электрычкі могуць стаць у Мінску альтэрнатывай метро

Паводле яго словаў, цяпер гарадскія ўлады сумесна з Беларускай чыгункай пралічваюць, што эканамічна выгадней: метро ці гарадскія электрычкі. Рэч у тым, што ў сувязі са шчыльнай забудовай кошт будаўніцтва новых станцый метрапалітэну ўзрастае. Метро давядзецца будаваць усё глыбей, на 15-20 метраў пад зямлёй. Для гэтага трэба набываць тунэлепраходчы комплекс, які каштуе каля 10 мільёнаў долараў, а таксама эскалатары, дарагія сістэмы вентыляцыі і кандыцыянавання.

Калі ж скараціць сродкі на будаўніцтва метро, то можна будзе павялічыць інвестыцыі ў гарадскія электрычкі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі