“Гавары праўду!” зладзіла ў Мінску пікет у падтрымку палітвязняў

У часе афіцыйнага, санкцыянаванага пікету кандыдата ў дэпутаты Таццяны Караткевіч актывісты кампаніі нагадвалі мінакам, што ў беларускіх турмах застаюцца 14 палітвязняў. Яны прапаноўвалі людзям або даслаць тэлеграму са словамі падтрымкі, або на месцы напісаць паштоўку палітвязню. Адрасы месцаў, дзе адбываюць пакаранне палітвязні, знаходзіліся на стэндзе, перадае БелаПАН.

Пікет прайшоў без інцыдэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі