“Гавары праўду!” асуджае намер не выпускаць з краіны апазіцыянераў
Забарона на выезд з Беларусі прадстаўнікоў апазіцыі будзе грубым парушэннем Канстытуцыі, лічаць актывісты грамадзянскай кампаніі.
Прадстаўнікі “Гавары праўду!” спасылаюцца, у прыватнасці, на артыкул 30 Асноўнага закону, у якім напісана, што беларускія грамадзяне маюць права вольна перасоўвацца, пакідаць краіну і без перашкодаў вяртацца назад. Калі такія абмежаванні ўвядуць, актывісты кампаніі звернуцца ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем правесці прававую экспертызу і даць ацэнку парушэнню Асноўнага закону краіны, паведамляе БелаПАН.
Пра магчымасць такіх абмежаванняў заявіў 15 траўня ў эфіры тэлеканалу ОНТ прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.