“Гавары праўду!” збірае подпісы супраць тэхнапарку пад Смалявічамі
Актывісты кампаніі плануюць накіраваць адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай перагледзіць планы наконт кітайскага праекта.
18 лютага прадстаўнікі “Гавары праўду!” прынялі ўдзел у сходзе жыхароў таварыства “Сузор’е”, на якім прысутнічала 50 чалавек. Са словаў намесніка старшыні кампаніі Андрэя Дзмітрыева, пад лістом ужо падпісалася каля 500 чалавек. Сходы жыхароў Смалявіцкага раёна працягваюцца і колькасць подпісаў можа ўзрасці да некалькіх тысяч, перадае БелаПАН.
Пад гэтым лістом прапануюць падпісацца ўсім грамадзянам Беларусі, бо ў такіх пытаннях патрэбная кансалідацыя ўсяго грамадства. Андрэй Дзмітрыеў адзначае, што пакуль улады не азнаёмілі насельніцтва з абгрунтаваннем праекта і не прадставілі заключэнне экалагічных арганізацыі аб магчымых наступствах гэтага будаўніцтва для навакольнага асяроддзя.