"Газпрам" хоча сабраць пад адзін дах у Мінску свае прадпрыемствы

Ён мусіць "упрыгожыць Мінск і будзе адпавядаць усім сучасным архітэктурным і горадабудаўнічым патрабаванням". Пра гэта падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у чацвер заявіў старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер.

Паводле яго словаў, на адной пляцоўцы маглі аб'яднацца "пад адным дахам" усе прадпрыемствы расійскай кампаніі, якія працуюць у Беларусі. Акрамя офісна-дзелавога комплекса там маглі б з'явіцца фізкультурна-аздараўленчыя аб'екты і гатэль.

"Я хацеў бы яшчэ адзначыць і пытанні па аўтавакзале ["Маскоўскім"], па яго рэканструкцыі. "Газпрам" гатовы інвеставаць значныя сродкі ў будаўніцтва гэтага комплексу", — цытуе словы Аляксея Мілера БЕЛТА.

Нагадаем, вясной сёлета ў СМІ з'яўлялася інфармацыя, што аўтавакзал "Маскоўскі" (пабудаваны ў 1999 годзе), які месціцца на перакрыжавання вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці, можа быць знесены. Цяпер жа Мілер сказаў пра яго рэканструкцыю.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі