“Газпром” спадзяецца падпісаць дамову з Беларуссю на пачатку снежня
У Маскве працягнуліся перамовы першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі са старшынёй праўлення “Газпрома” Аляксеем Мілерам.
Бакі абмеркавалі цану на расейскі газ, умовы яго паставак і транзіту. Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка адзначылі прадуктыўнасьць дыялогу і выказалі ўпэўненасьць у тым, што завяршыць перамовы і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзіт газу стане магчымым на пачатку снежня 2011 году, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што расійскі бок увязвае газавы кантракт з Беларуссю з падпісаннем дамовы аб продажы “Белтрансгаза”.