Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун вылучыў сваю кандыдатуру на другі тэрмін

Цяперашні тэрмін паўнамоцтваў Пан Гі Муна як генеральнага сакратара ААН заканчваецца 31 снежня. Аб іншых кандыдатах на гэты пост пакуль не паведамляецца. Яшчэ ў сакавіку Пан Гі Муна запэўнівалі ў падтрымцы прадстаўнікі ЗША і іншых ключавых краін-членаў Савета Бяспекі ААН, што робіць яго перавыбранне больш чым верагодным. 


Афіцыйна генеральныя сакратары ААН абіраюцца па рэкамендацыі Савета Бяспекі Генеральнай асамблеяй ААН, у якой прадстаўлены 192 дзяржавы. Фактычна ж яго абіраюць толькі пяць членаў Савета бяспекі, якія маюць права вета - Вялікабрытанія, Кітай, Расія, Францыя і ЗША, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі