Герасіменя — надзея на чарговы медаль, а Рыбакоў расчараваў
Увечары ў пятніцу на Алімпіядзе ў Лондане прайшоў паўфінал спаборніцтваў у плаванні на 50 метраў вольным стылем.
Беларуска Аляксандра Герасіменя паказала другі вынік сярод паўфіналістак. Фінал — у суботу. Спадзяемся, што Герасіменя да срэбранай узнагароды на 100-метроўцы дадасць яшчэ адзін медаль.
А вось беларускі цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў расчараваў. У фінале ў катэгорыі да 85 кілаграмаў ён не змог рэалізаваць ніводнай спробы ў рыўку.