Герман ван Ромпэй: «Я высока цаню адважную працу беларускай апазіцыі»
Прэзідэнт Еўрапейскага Савета назваў сустрэчу з беларускімі палітыкамі беспрэцэдэнтнай.
Сустрэўшыся з прадстаўнікамі апазіцыі 29 верасня прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман ван Рампей падзяліўся сваймі адчуваннямі.
Ён падзякаваў польскаму прэм'еру Дональду Туску за арганізацыю сустрэчы, назваў яе беспрэцэдэнтнай, і прызнаўся, што «пахваліў прадстаўнікоў апазіцыі за іх адважную працу ў Беларусі па прадстаўленні дэмакратычнай і плюралістычнай альтэрнатывы законным шляхам».
Герман ван Рампей нагадаў, што Еўрасаюз – гэта супольнасць, якая грунтуецца на пэўных каштоўнасцях, яны і вызначаюць палітыку ЕС.
Герман ван Рампей: «ЕС па-ранейшаму прытрымліваецца погляда на дэмакратычную Беларусь і яе месца ў еўрапейскім супрацоўніцтве... Палітыка ЕС – вельмі ясная. Мы не можам зноўку наблізіцца з Беларуссю без яе яўнага прагрэса ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Гэта перадусім неадкладнае вызваленне і рэабілітацыя палітычных зняволеных і пачатак дыялога з апазіцыяй».
Герман ван Рампей заявіў, што Еўрасаюз занепакоены станам здароўя зняволеных і ціскам на іх. І дадаў, што перадасць мэсыдж ЕС праз амбасадара Беларусі ў Польшчы.