Гіда Вестэрвэле назваў Беларусь "ганьбай для Еўропы"
З такой заявай міністр замежных справаў Нямеччыны выступіў на парламенцкіх дэбатах у Бундэстагу.
Як інфармуе Радыё "Свабода" са спасылкай на агенцтва dapd, Вестэрвэле выказаў сваю заклапочанасць у сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Ён нагадаў, што дэмакратыя і вяршэнства закону — краевугольны камень еўрапейскіх каштоўнасцяў. Без гэтага не можа быць ніякага прагрэсу на шляху да ЕС. Акрамя таго, кіраўнік нямецкай дыпламатыі заявіў, што яго заўвагі тычацца не толькі Беларусі, але і Украіны.
Нагадаем, што ўчора канцлер Нямеччыны Ангела Меркель таксама рэзка скрытыкавала Украіну, параўнаўшы яе з Беларуссю.
Фота — newsbalt.ru