Гісторыкі патрабуюць аднавіць на працы аўтара "Гродназнаўства"
Гродзенскія гісторыкі падрыхтавалі ліст да міністра адукацыі. Яны заступаюцца за звольненага Андрэя Чарнякевіча.
Нагадаем, што ў Гродзенскім універсітэце падручнік "Гродназнаўства" прывёў да скандалу. Мясцовымх чыноўнікам не спадабалася, што кніга была надрукаваная ў Польшчы. Таксама нараканні выклікаў той факт, што завяршаецца кніга пачаткам 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Адзін з суаўтараў падручніка, гісторык Чарнякевіч, паплаціўся за гэта сваім працоўным месцам. Хаця фармальна яго звольнілі за парушжнне працоўнай дысцыпліны.
У сваім звароце гісторыкі канстатуюць, што Чарнякевіча звольнілі з пасады выкладчыка Гродзенскага ўніверсітэту з ідэалагічных прычынаў. І таму яны патрабуюць аднавіць яго на працы.
Пад лістом паставілі свае подпісы гісторыкі з Гродна, Мінску, а таксама з Польшчы, перадае Радыё "Свабода". Падобны зварот накіраваны і рэктару Гродзенскага ўніверсітэту. Збор подпісаў пад адкрытым лістом працягваецца.