Глыбаччане наведалі месца катастрофы польскага самалёта ў Смаленску (фота)
Яны ўсталявалі бярозавы крыж на месцы, дзе 10 красавіка мінулага года разбіўся самалёт польскага прэзідэнта.
Крыж асвяціў ксёндз Ежы Вілк, які зараз працуе ў Віцебску. На асвячэнні прысутнічала таксама кіраўнік Браслаўскага аддзелу грамадскага аб’яднання “Польска Мацеж Школьна” Эўлалія Пяткевіч. Крыж вырабіў і ўсталяваў жыхар глыбоччыны Стэфан Вярцінскі.
Пасля наведвання месца катастрофы прадстаўнікі Глыбоччыны наведалі месца пахавання ахвяр расстрэлаў у Катыні. Шмат у каго тут загінулі родныя і блізкія. Ксёндз Ежы Вілк, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, таксама знайшоў тут прозвішчы сваякоў.