Гомельская акцыя памяці ахвяраў выбуху прайшла пад наглядам АМАПу (фота)
Некалькі соцень гамяльчан прыйшлі да "нулявога кіламетра" на цэнтральную плошчу горада.
Яны ўшанавалі хвілінай маўчання памяць пра ахвяраў выбуху ў мінскім метро.
Сярод прысутных пераважала моладзь. Агульны час акцыі склаў каля 20 хвілін. Але яшчэ і праз паўгадзіны да месца акцыі падыходзілі людзі, каб запаліць свечкі і пакласці жывыя кветкі. Шмат гамяльчан доўгі час проста заставаліся моўчкі стаяць каля "нулявога кіламетра".
Акцыя прайшла пад наглядам нараду АМАПа і чалавека ў цывільным з відэакамерай. Аднак, пабачыўшы колькасць людзей, відэаздымку чалавек у цывільным вырашыў не весці.