Гомельская пенсіянерка затрымала жанчыну-зладзейку

Перад гэтым да яе ў кватэру зайшлі дзве жанчыны, якія папрасілі ім дапамагчы — даць грошы "ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй", у якой яны апынуліся. Аднак скарысталіся прысутнасцю ў кватэры і скралі 2 мільёны рублёў, 150 долараў і 300 расійскіх рублёў.

Пенсіянерка заўважыла знікненне грошай, заблакавала дзверы і дачакалася прыезду міліцыянтаў. Яшчэ да прыезду праваахоўнікаў адна з жанчын вярнула гаспадыні грошы. Як паведамляе БелаПАН, затрыманыя аказаліся ўраджэнкамі Ельскага раёна. Па факце крадзяжу супраць адной з жанчын распачалі крымінальную справу. Раней яна ўжо была асуджаная за крадзеж і толькі ў лютым выйшла на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі