Грамадскага актывіста з Рагачова 29 чэрвеня выклікаюць у міліцыю

Як расказаў агенцтву БелаПАН сам Дашкевіч, каля 22 гадзін 28 чэрвеня да яго дадому прыйшлі міліцыянты і ўручылі позву. Актывіст перакананы, што прычынае нечаканага візіту праваахоўнікаў стаў ягоны ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту, праведзенай у Рагачове ў мінулую нядзелю. Тады на плошчу выйшлаі каля 15чалавек, але міліцыя, ідэолагі і працаўнікі райвыканкама вырашылі пільна прасачыць за акцыяй. Дашкевіч лічыць, што яго могуць абвінаваціць у закліку прыйсці на цэнтральную плошчу. Міліцыянты забаранілі маладому чалавеку 29 чэрвеня выязджаць з Рагачова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі