Гродзенская міліцыя знішчыла плантацыю канопляў плошчай 1,5 гектара
Скошаная трава важыла больш за 230 кілаграмаў.
Знішчаны пасеў мясціўся ля вёскі Навасёлкі Гродзенскага раёна. Плантацыя стала самай буйнай, выяўленай з пачатку спецаперацыі “Мак” у Беларусі, перадае БелТА.
Нагадаем, спецаперацыя “Мак” традыцыйна праходзіць у Беларусі з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Яе галоўная мэта — спыніць распаўсюд наркотыкаў расліннага паходжання.