Грып у Беларусі чакаюць у студзені-лютым 2013 года

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, гэта звычайныя тэрміны для надыходу эпідэміі грыпу. На сёння ў Беларусі пакуль не адзначаюцца ўспышкі вострых рэспіраторна-вірусных інфекцый і грыпу. Таксама, кажа Лапцева, у краіне пакуль не адзначаецца "вялікай колькасці пнеўманій". Медыкі сведчаць, што сёлета пнеўманій у Беларусі менш у параўнанні з 2011-м і тым больш з 2010 годам, калі адзначалася пандэмія свінога грыпу (A/H1N1).

Дарэчы, на пачатак лістапада прышчэпку ад грыпу ў Беларусі атрымалі амаль 3 мільёны 36 тысяч чалавек. Гэта амаль кожны трэці жыхар краіны.

Фота — golosscience.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі