Хакеісты мінскага "Дынама" саступілі "Лакаматыву" — 1:2

Госці адразу павялі ў рахунку. На першых жа хвілінах шайбы закінулі Сяргей Плотнікаў і Ніклас Хагман. Толькі на  8-й хвіліне Андрэй Стась "размачыў" лік. Але больш да канца гульні ніводная з камандаў не здолела прабіць абарону сапернікаў.

Пасля 12 гульняў "Дынама" з 14 ачкамі займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзявятае ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы.

Наступны матч "Дынама" таксама правядзе дома. 4 кастрычніка мінчукі сустракаюцца з ніжагародскім "Тарпеда".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі