Ірына Багданава расказала з трыбуны АБСЕ пра беларускіх палітвязняў

У сваёй прамове Багданава сказала, што ў Беларусі тысячы людзей трапляюць у турму за свае палітычныя перакананні. Яна падрабязна распавяла пра становішча свайго брата, экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, перадае Радыё "Свабода". Яна паведаміла пра катаванні палітвязня ў СІЗА КДБ і пра ўмовы, у якіх знаходзяцца вязні на перасылцы.

Багданава заклікала еўрапейскіх палітыкаў дапамагчы беларусам у змаганні з дыктатурай. Паводле яе, галоўнай дапамогай маглі б стаць кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў.

Нагадаем, што Парламенцкая асамблея АБСЕ — адна з нешматлікіх міжнародных структураў, у якія ўваходзяць афіцыйныя беларускія дэпутаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі