Ірына Халіп сустрэлася ў Варшаве з мужам і Наталляй Радзінай (фота)

Як адзначыла Радзіна, апошнні раз яны бачыліся з Халіп два гады таму — у камеры СІЗА КДБ.

Нагадаем, што Халіп дазволілі выехаць за межы Беларусі для сустрэчы з мужам — палітэмігрантам Андрэем Саннікавым. Іх 5-гадовы сын Данііл застаўся ў Мінску.

У Варшаве, як паведамляе сайт "Хартыя'97", Саннікаў і Халіп сустрэліся з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім. Экс-кандыдат у прэзідэнты заклікаў польскага міністра да больш актыўнага ўдзелу Захаду ў вызваленні беларускіх палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі