Італьянскія джазмэны запрашаюць Apple Tea у "Room of Mirrors"

Новая зорка італьянскага джазу Кека Фарнарэлі наведае Мінск у межах еўрапейскага туру і прадставіць мінчукам свой новы альбом "Room of Mirrors". Тэмпераментныя музыкі з Апенінскага паўвостраву ўжо паспелі скарыць буйныя джазавыя пляцоўкі, а ў межах пректу "Джазавы мост" Kekko Fornarelli Trio абмяняюцца досведам з беларускімі джазменамі  Apple Tea.

трыа Кека Фарнарэлі вялікая аўтарская праграма, — распавядае вядомы джазавы піяніст, клавішнік Apple Tea Канстанцін Гарачы. — Я ўважліва паслухаў іх альбом, які праанансаваны як трыб’ют шведскай камандзе Esbjörn Svensson Trio. І палова песень насамрэч вельмі нагадвае  музыку гэтага трыа, бо напісаная пад уражаннямі ад яго творчасці!"

Але сапернічаць на сцэне музыкі не збіраюцца!

"Насамрэч, на сцэне плануецца пэўнае ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне, — тлумачыць сумесны выступ Косця Гарачы. — Нехта з музыкаў  Apple Tea будзе граць з трыа Фарнарэлі. У сваю чаргу, італьянскія музыкі далучацца да нашага сэту. Ідэй, насамрэч, вельмі шмат! Але непасрэдна рашэнне, як усё гэта будзе адбывацца, і саму праграму мы з Кека Фарнарэлі зацвердзім, калі музыкі прыедуць у Беларусь. У гэтым і ёсць "Джазавы мост", і гэта цудоўна!"

Паколькі канцэрт адбудзецца напярэдадні Калядаў і навагодніх святаў, то абодва гурты рыхтуюць і адмысловую святочную праграму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі