Ізраіль плануе адмяніць візавы рэжым з Беларуссю

Па словах ізраільскага міністра, гэты працэс будзе паэтапным. Спачатку плануецца паменшыць памер консульскіх збораў або ўвесці бясплатную візу.

Місежнікаў: "За апошнія пяць гадоў Ізраіль двойчы адмяняў візавы рэжым з іншымі дзяржавамі — з Расіяй і Украінай. У выніку ў разы павялічыліся турыстычныя плыні паміж краінамі. 4 верасня магчымасці спрашчэння візавага рэжыму будуць абмяркоўвацца на паседжанні ізраільска-беларускай міжурадавай камісіі".

Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, у сваю чаргу, кажа, што спрашчэнне візавага рэжыму — вельмі важная тэма ў двухбаковых адносінах. Па яго словах, рашэнне гэтага пытання цяпер у большай ступені залежыць ад беларускага боку. Ён звярнуў увагу, што ізраільцяніну для атрымання візы ў Беларусь неабходна выдаткаваць 120 долараў, а ўязная віза ў Ізраіль для беларуса каштуе 22 долары.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі