Jahcoozi: “У сраку мае арыгінальныя СD! Няхай пампуюць"

120226 Inter 1_2.mp3

Крута, што ў Беларусь заманілі такі файны гурт, як Jahcoozi. Не крута, што пра яго ў нас не ведалі і не даверыліся арганізатарам з “DA!promo”. Як вынік — Фэст Цёплай музыкі, які прайшоў на выходных у “Рэпабліку”, і дзе Jahcoozi былі хэдлайнерамі, не сабраў аншлагу. Хутчэй, ледзь сабраў танцпол.

Але у сраку гэта, як кажа вакалістка Саша Перэйра. Галоўнае, шоў адбылося, сотня-другая людзей яго ўбачыла і да гэтага пераказваюць з вуснаў у вусны: “Вы таааакое прапусцілі”.

“Таааакое” — гэта высокаякасны свежы даб з элементамі трып-хопу, які выконваецца ўжывую, спяваецца, і суправаджаецца тэатральнымі рухамі і танцамі смугласкурай баявой дзяўчыны Сашы. Яна трымала публіку “за яйцы” увесь канцэрт, а калі зыходзіла са сцэны, эффектна паваліла мікрафон.

На гэтым моманце, ужо ў грымёрцы, мікрафон дастала Еўрарадыё і паспрабавала атрымаць тлумачэнні пра ўсё, што адбылося.

Чаму часам не сыграць на Месяцы?

Саша: Давайце, пытайце, як мне спадабалася Беларусь, і  я вам адкажу “Вельмі спадабалася, гэта самая дэмакратычная краіна ва ўсім свеце!”

 

Еўрарадыё: Ды не, насамрэч нам крыху сорамна, што на ваш канцэрт не так шмат людзей прыйшло. Скажыце, складана было выступаць перад такой нешматлікай аўдыторыяй?

 

Саша:  Ды не, усё норм. Мне падалося, людзі былі вельмі шчаслівыя пабачыць замежны музычны прадукт. Гэта адчувалася. Мы нават выступалі даўжэй, чым звычайна — паўтары гадзіны. Звычайна граем толькі гадзіну, ці гадзіну і дзесяць хвілін.

Еўрарадыё: Дзякуй за гэта, бо вы, напэўна, ведаеце, што ў Беларусь няшмат замежных музыкаў прыязжае, асабліва, якія граюць у такім стылі.

 

Саша: Я вам скажу, што шмат музыкаў, якіх я ведаю, з задавальненнем сыграюць у Беларусі, калі ім прапанаваць. Бо ўсе яны, збольшага, фрыкі. Нават калі ў іх спытаеш: “Сыграеце на Месяцы?” Яны адкажуць: “Вядома, паляцелі!”. Ну, а ўласна мы любім выступаць у розных месцах — у ліпені мы гралі ў Гаване, таксама ў Шры-Ланцы. Канешне, для кар’еры трэба выступаць у Лондане, але чаму часам не прыняць запрашэнне і не “сыграць на Месяцы?”.Шмат музыкаў, якіх я ведаю, з задавальненнем сыграюць у Беларусі, калі ім прапанаваць

Еўрарадыё: Мінск для вас — гэта Месяц?

 

Саша: Натуральна! Паўсюль бялютка, снег, архітэктура — як у космасе. Прылятаеш у аэрапорт — вакол пуста, нічога няма, некалькі дрэваў, будынкі дзіўныя. Гэтая вашая Нацыянальная бібліятэка — выглядае як сапраўдны касмічная станцыя.

“У мяне была рэпутацыя вельмі дрэннай танцоркі”

Еўрарадыё: Ці рыхтавалі вы адмысловую праграму для выступу ў Беларусі?

 

Саша:  У нас шмат матэрыялу — ёсць тры запісаныя альбомы, плюс адзін - для Японіі, шмат EP, рэміксаў… Але, шчыра скажу, мы нічога не рыхтавалі — выпівалі чарку гарэлкі і на хаду вырашалі, што граць наступнам.

Еўрарадыё: Дзе ты вучалася так рухацца і танчыць? Шчыра, зачаравала.

 

Саша:  Ды нідзе. Была малой — хадзіла ў клубы. Чула музыку — і танчыла, як адчувала. Насамрэч, у дзяцінстве ў мяне была рэпутацыя “вельмі дрэннай танцоркі”. У мяне праблемы з нагамі — шмат траўмаў. Вунь, глядзі, шнары — тутака, на калене, на бядры...

Еўрарадыё: Нічога сабе, што з табой здарылася?

 

Саша:  Праблемы са спіной, падала са сноўборда, з веліка... Гэта толькі выглядае здаровым спортам, насамрэч, гэта вельмі небяспечна.

Няхай пампуюць!

Еўрарадыё: Дарэчы, а дзе вашы дыскі? Чаму нічога не прадаеце?

 

Саша:  Прабачце, а хто іх будзе купляць тут? За колькі... 80 мільёнаў беларускіх рублёў?

Еўрарадыё:  Ну не за 80... Але купілі б.

 

Саша: Я рэкамендую людзям лепш зайсці ў інтэрнэт і спампаваць бясплатна. Гэта прасцей. Я сур’ёзна —  каб набыць арыгінальны CD тут людзям трэба працаваць тыдні тры. Навошта? У сраку гэта. Я рэкамендую людзям лепш зайсці ў інтэрнэт і спампаваць бясплатна. Гэта прасцей. Я сур’ёзна —  каб набыць арыгінальны CD тут людзям трэба працаваць тыдні тры. Навошта? У сраку гэта.

Еўрарадыё: Тады можна было б зрабіць падарунак, каб у людзей засталася памяць пра добры канцэрт. Вашых дыскаў у Беларусі не знойдзеш.

 

Саша:  А тут праблема ў іншым — калі ты незалежны музыка, і табе патрэбныя дыскі ад лэйбла  — за кожны ты мусіш заплаціць, ніхто не дасць табе дыскі для прома, бясплатна, такі падарунак на Каляды — бяры, вязі ў Афрыку, Азію, Еўропу, Амерыку і Беларусь... Гэта рэальнасць незалежных музыкаў у наш час.

Беларускія клубы

Еўрарадыё: Якія вам давялося наведаць іншыя клубы і вечарыны ў Мінску? На одной мы дакладна вас бачылі — дзе граў наш DJ I.F.U. Што можаце сказаць?

 

Саша: Магу сказаць, што дыджэй вельмі добры, граў выдатную музыку, з элементамі хауза. Але пачатак ягонага сэту быў лепшы, за канец. Пад канец пайшоў стандарны клубны біт. А я гэта не вельмі люблю, мне не патрэбная музыка “3-4 гадзінаў раніцы”, калі трэба граць нешта больш танцавальнае, больш “бум-бум-бум”, разумееце?

Я таксама дыджэю, і, шчыра, больш люблю граць на пачатку вечарыны, на разагрэве. Бо ў такім выпадку ты можаш быць больш крэатыўным, ставіць розную музыку, і павольна набіраць хуткасць. На жаль, у большасці клубаў вельмі любяць звычайны тэхна-біт, такое ўражанне, што гэта вечарыны з “ваеннымі маршамі”.

Еўрарадыё: А яшчэ дзе былі?

 

Саша: Мы хадзілі ў ... "Юлу". Юлу, так? (Тут Еўрарадыё глядзіць на арганізатара Дзіму Дзіша — той валяецца ад смеху). Дзіма нам сказаў, што мы павінны схадзіць туды.

Еўрарадыё: І якія ўражанні?

 

Саша: Добры бок гэтага месца — што можна сесць за столік, замовіць сабе агуркі, салямі, аліўкі з памідорамі і глушыць увесь вечар гарэлку. Але музыка там, канешне, жах. Хаця, ведаеце, яна нічым не адрозніваецца ад той музыкі, якую граюць паўсюль у свеце. Такія месцы, як “Юла”, існуюць у кожным закутку гэтага блядскага свету.

Еўрарадыё: Але ў Беларусі, падаецца, такіх месцаў пераважная большасць.

 

Саша:  Гэта мэйнстрым і ён паўсюль. Сур’ёзна, гэта сусветная індустрыя лайна. Але калі такая музыка робіць людзей шчаслівымі — няхай. Не скажаш жа ім: “Слухайце dark techno”. Навошта ім яно.

Зварот да беларусаў

Еўрарадыё: Ты так прама і рэзка пра ўсё гаворыш. Ёсць што сказаць беларускай аўдыторыі? Які-небудзь мэсэдж?

 

Саша: Ды якія тут могуць быць мэсэджы. Мы тут, каб граць музыку і любіць людзей. Таму ў сраку палітыку, рабіце музыку, музыку, МУЗЫКУ!

Больш фота з Фестывалю Цёплай музыкі — у Фэйсбуку Еўрарадыё.

Тэгі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі