Расійскія вайскоўцы атакавалі Крывы Рог
Крывы Рог
Расійскія войскі атакавалі Крывы Рог. Як паведамляе кіраўнік Савета абароны горада Аляксандр Вілкул, трое мірных жыхароў загінулі.
Сярод загінуўшых 12-гадовы хлопчык і жанчыны 77 і 79 год. Паранены трое чалавек — 17-гадовы хлопец і двое мужчын 31 і 50 гадоў.
У выніку атакі пачаўся пажар, два прыватныя дамы разбураны. Пацярпелі 25 прыватных дамоў, школа, гаражы, легкавыя аўтамабілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.