Jane Air: Жвавыя ў вас гледачы! Слэмяць нават у паўзах паміж гуртамі (фота)

120130 Svjardlou Jane air.mp3

Дзіўна прыходзіць на імпрэзу і разумець, што старэйшыя за цябе на танцполе — толькі ахоўнікі. Але прапускаць мінскі канцэрт Jane Air не хацелася. Апошнім часам гурт разварочваецца ад гістэрычнага падлеткавага метал-кора да ўдумлівых баладаў з элементамі электроннай музыкі. Хаця канцэртны гук па-ранейшаму будуе на жорсткім рытме, які задаюць бубны, і ірваных гітарных рыфах.

Jane_Air_Plamia_ognia_+_Doktor_Jackill.mp3

“Хто хоча пачуць песню "Junk" — няхай сам яе зайграе, — кажа пра галоўны хіт Jane Air сярэдзіны 2000-х басіст і заснавальнік гурта Сяргей Макараў. — Мы хочам рухацца наперад і гнуць сваю лінію. І каб нашыя слухачы ішлі за намі”.“Хто хоча пачуць песню "Junk" — няхай сам яе зайграе".

Нягледзячы на метамарфозы, прыхільнікаў у Jane Air менш не робіцца. Фанаты гурта на дзіва адданыя: ператварыць сваю спіну ў афішу і намаляваць на ёй Эйфелеву вежу для іх — раз плюнуць!

На разагрэве ў Jane Air мінскі гурт "Нарвегія"

 

Вы думалі, што Jane Air — гэта эма-кор? Вы памыляліся!


Натуральна, што сярод фанатаў абавязкова знаходзіцца дзясятак ахвочых паслэміць. Танцпол парабалай угінаецца да сцэны. У цэнтры, за спінамі першага шэрагу фанатаў, пачынаюцца вар’яцкія танцы.

“Жвавыя ў вас гледачы. Неяк з канцэртам у Мінску былі мае сябры з гурта “Dead Кеды”. Дык яны распавядалі, што слэм працягваецца нават тады, калі паміж гуртамі ўключаюць песні, каб публіка крыху астыла”, — распавядае бубнач Антон Сагачка.

“Адны прыходзіць паслэміць, а іншыя — паслухаць музыку. Нас тое, колькі на нашых канцэртах першых і другіх, цалкам задавальняе”, — падхоплівае франтмэн Jane Air Антон Лісаў. 

 

Антон Лісаў

 

Сяргей Макараў

 

Сяргей Грыгор'еў

 

 

Вяртаемся на канцэрт. “Глядзі, каб не пашкодзіў там нікога! — звяртаецца Лісаў да аднаго са слэмераў. — Ды сябе таксама не пашкодзь!”

Jane_Air_ne_poporti.mp3

Літаральна праз пяць хвілінаў пасля гэтага адбываецца надзвычайнае здарэнне: пад Антонам Сагачкам ламаецца сцэна. Спінай наперад музыка ляціць уніз і знаходзіць галавой цагляную сцяну.

 

Антон Сагачка

 

“Гэта не першае падзенне ў кар’еры, — распавядае музыка. — Аднойчы на канцэрце ў Бранску я вырашыў скокнуць з зэдліка, на якім дагэтуль сядзеў. Сцэна “згуляла” у гэты момант, я адваліўся назад. Добра, што нашыя тэхнікі мяне паспелі злавіць, бо ляснуўся б аб гэты самы зэдлік храбцінай… А ўвогуле, неяк гэты тур для мяне цяжка пачынаецца. Пакуль ехалі ў Гомель, я выпадкова нарыгаў сабе на нагу. Пасля канцэрта зашчаміў вялікі палец дзвярыма машыны. Дзверы зачыняюцца, палец застаецца ў іх, я ў крык, але адчыніць не магу… Добра, што побач быў вялікі сумёт, і палец можна было адразу сунуць туды. Можа, гэта магічная лічба 2012 так уплывае?"

 

Але праз 10 хвілінаў мужны Тоха ізноў з’яўляецца на сцэне. Распавядае гледачам пару пікантных показак і сядае за бубны. Музыкі вырашаюць не змяняць плэйліст: граюць усё, як запланавана.

 

Wonderwall_dy_anekdoty_0.mp3

 

 

 

 

 

“Нічога перад маімі вачыма ў гэтае імгненне не прамільгнула. Я і зразумець нічога не паспеў”, — адказвае Антон на маё пытанне аб тым, пра што ён думаў, калі ляцеў са сцэны. “У яго надта насычанае жыццё, — далучаецца да адказу Сяргей Макараў. — Каб яно з усімі п’янкамі-гулянкамі паспела прамільгнуць, трэба, каб ён ляцеў хаця б з хмарачоса на Манхэтане”.

Канцэрт працягваецца. Пад пачатак песні “Моя стая” усе апускаюцца на падлогу, каб перад прыпевам разам “узняцца з кален”. Песні Jane Air застаюцца такімі ж наіўнымі, як і былі.

 

 

 

 

Калі музыка скончылася, ідзем у грымёрку. “Хочаш, дам памацаць гуз?” — адразу пытаецца герой вечара. “Вялікі гуз! Не менш, як на ГРАМ!” — радуюцца музыкі.


 

 

Кажуць, што дакрануцца да чужога гуза — на шчасце. Таксама кажуць, што калі паспееш у гэты момант загадаць жаданне — яно абавязкова спраўдзіцца. Я, калі шчыра, загадаць жаданне забыўся. Але ж вельмі хочацца, каб тур Jane Air, у якім цягам месяца пасля Мінска яшчэ 15 канцэртаў, прайшоў без падзенняў і траўмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі