Кіраўніка МЗС Расіі просяць дапамагчы фігуранту справы "19 снежня"

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Салідарнасць" запатрабуюць ад МЗС дамагчыся справядлівага і адкрытага суду над Мірзаянавым, а таксама перададуць зварот да кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова.

У звароце гаворыцца, што сын грамадзяніна Расі Рыма Мізаянава Фёдар Мірзаянаў быў арыштаваны ў Беларусі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Мінску 19 снежня 2010 г. За ўдзел у "масавых беспарадках" 21-гадоваму юнаку пагражае тэрмін ад 3-х да 8-мі гадоў пазбаўлення волі.

Аўтары звароту лічаць, што гэтая справа, па якой можа быць вынесены "палітычна матываваны прысуд", закранае інтарэсы Расіі. Яны заклікаюць Лаўрова зрабіць усе намаганні да таго, каб справа Фёдара Мірзаянава "расследавалася ў адкрытым рэжыме, а судом Беларусі быў вынесены справядлівы прысуд". "Таксама просім Вас прыняць рашэнне аб неабходнасці прысутнасці расійскіх дыпламатаў на судзе", — гаворыцца ў звароце, які падпісалі вядомыя расійскія палітыкі, праваабаронцы, грамадзкія актывісты і дзеячы мастацтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі