Каб не плаціць паліцыянтам штраф, беларус хацеў даць удвая большы хабар

Як паведамляе smolensk.rfn.ru, тры хлопцы ехалі з Беларусі на заробкі ў Маскоўскую вобласць на прыгарадным цягніку. Маладыя людзі паводзілі сябе задзірліва. На станцыі "Смаленск" супрацоўнікі паліцыі затрымалі іх для адміністрацыйнага пратаколу.

Тады адзін з затрыманых паспрабаваў даць патрульнаму 1000 расійскіх рублёў (каля 30 долараў ЗША). У выніку, на яго пачалі крымінальную справу.

Дарэчы, калі б беларус не спрабаваў падкупіць паліцыянтаў, за правапарушэнне ён заплаціў бы штраф 500 рублёў. Цяпер жа хлопцу пагражае штраф у памеры ад 60 да 80 тысяч расійскіх рублёў, або да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — novocherkassk-news.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі