Кадафі заявіў, што гатовы пачаць перамовы аб перадачы ўлады паўстанцам
Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік былога лідара Джамахірыі.
Афіцыйны прадстаўнік лівійскага лідара Муамара Кадафі паведаміў, што той гатовы пачаць перамовы з паўстанцамі аб перадачы ўлады ў краіне. Па словах прадстаўніка Кадафі, які патэлефанаваў у адно з інфармацыйных агенцтваў, перамовы павінны праходзіць пры ўдзеле сына лівійскага лідара. Паўстанцы, якія кантралююць большую частку Лівіі, у тым ліку Трыпалі, лічаць, што Кадафі па-ранейшаму знаходзіцца ў раёне сталіцы краіны, паведамляе ВВС.