"Кальмары" выпускаюць антыпраблемны альбом

Пласцінка, у якую ўвойдуць 11 кампазіцый і 3 бонус-трэкі, атрымала назву “Пад піва”. Праца над альбомам вялася амаль год. Як распавёў Еўрарадыё лідар гурта Сяргей Машковіч, агульнай канцэпцыі ў альбома няма – песні пласцінкі не толькі “Пад піва”, але і “пад настрой”!

“Тыя, хто ведае “Кальмараў” і чуў нас, разумеюць, што гэта гурт настрою, – тлумачыць Сяргей Машковіч. - Слухаючы гэты альбом, можна ўзяць сабе піўка, павольненька прысесці на канапку, проста ўсміхацца і ні пра што не думаць. Ніякіх праблемаў тады не будзе!”

Да выдання пласцінкі “Пад піва”, якая будзе выдадзеная кампаніяй Вігма, гурт ішоў 5 гадоў. Зараз “Кальмары” актыўна рыхтуюцца да прэзентацыі альбома ў Мінску, якую, дарэчы, плануюць зладзіць сумесна з гуртом "РСП".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі