Каля адроннага калайдара ў Швейцарыі пасяліўся мядзведзік-беларус (фота)
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў чытач нашага сайта.
Па яго словах, гэта адбылося пад Жэневай у ЦЭРНе (Еўрапейскай лабараторыі ядзерных даследаванняў, дзе стаіць Вялікі Адронны калайдар). У тунэлях пад зямлёй, у месцы, што называюць "Храмам летніх студэнтаў" (культавае месца сярод студэнтаў, якія прыязджаюць на летнюю практыку ў ЦЭРН), пасяліўся плюшавы мядзведзік-беларус. У руцэ ён трымае нацыянальны сцяг, а вусны яго вымаўляюць лозунг "Жыве Беларусь!"