Каля возера Чабаркуль знайшлі фрагменты Уральскага метэарыта (фота, відэа)

Пра гэта РІА "Новости" паведаміў сябра камітэта Расійскай Акадэміі навук па метэарытах Віктар Грахоўскі з Уральскага федэральнага універсітэта.

Раней паведамлялася, што ў Чалябінск адправілася экспедыцыя з супрацоўнікаў Уральскага універсітэта, якой камітэт па метэарытах даручыў адшукаць абломкі небеснага цела.

"Мы літаральна толькі што скончылі даследаванне, мы пацвярджаем, што часціцы рэчыва, знойдзеныя нашай экспедыцыяй у раёне возера Чабаркуль, сапраўды маюць метэарытную прыроду, — паведаміў навуковец. — Гэты метэарыт адносіцца да класу звычайных хандрытаў, гэта каменны метэарыт з утрыманнем жалеза каля 10%. Хутчэй за ўсё, яму будзе прысвоена назва "метэарыт Чабаркуль".

Нагадаем, метэарыт выбухнуў ў пятніцу на вышыні каля 30 тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек. З пятніцы ішлі пошукі месцаў падзення аскепкаў метэарыта.

Твіты і фота з Чалябінска


На Урале ўпаў метэарыт, пацярпелі больш за тысячу чалавек (фота, відэа)

Фота — AFP, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі