Камісія ПАСЕ правядзе слуханні па Беларусі
Пра гэта паведаміў 8 красавіка журналістам кіраўнік Міжнароднага камітэта Дзярждумы Расіі Канстанцін Касачоў.
Камісія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) на наступным тыдні вясновай сесіі правядзе слуханні па сітуацыі ў Беларусі.
У маючых адбыцца слуханнях, якія, як чакаецца, пройдуць у аўторак, прымуць удзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі, адзначыў Касачоў.
На мінулай зімовай сесіі ПАСЕ прыняла рашэнне замарозіць усе кантакты з беларускім кіраўніцтвам пасля снежаньскіх падзей у краіне, перадае РІА "Новости".