Каманда Віталя Кутузава "Бары" — у цэнтры скандала аб дамоўных матчах
У Італіі выбухнуў чарговы скандал аб дамоўных матчах у футболе.
Паліцыя арыштавала гульца серыі "А" Андрэа Мазіэла (на здымку), пад падазрэннем яшчэ 20 чалавек з ліку менеджэраў і былых футбалістаў, пераважна з каманд серыі "В". 26-гадовы Мазіэла раней быў сімвалам каманды паўднёвага горада Бары. Цяпер жа яго абвінавачваюць у арганізацыі як мінімум чатырох дамоўных матчаў з удзелам "Бары". Нібыта, за кожны "патрэбны" вынік ён атрымліваў 300 тысяч еўра. Кіраўніцтва каманды заяўляе пра сваю недатычнасць да парушэнняў, інфармуе ИТАР-ТАСС.
Нагадаем, што за "Бары" на працягу некалькіх гадоў выступае беларускі нападаючы Віталь Кутузаў.
Фота — EPA/ИТАР-ТАСС