Камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі звольнілі за дыскрэдытацыю

У віну ўжо былому камандуючаму Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сілаў ставіцца "здзяйсненне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне вайскоўца". Яго звольнілі з вайсковай службы ў запас у сувязі з "сістэматычным невыкананнем умоваў кантракту", паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што папярэднік Лемяшэўскага на пасадзе камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі Ігар Азаронак у снежні мінулага года быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі "за лабіяванне інтарэсаў расійскага прадпрыемства" і за атрыманы хабар. Яго пазбавілі звання генерал-маёра.

На пасаду камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны цяпер прызначаны генерал-маёр Дзмітрый Пахмёлкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі