Камеру з Валадаркі перанеслі ў Дом-музей першага з’езда РСДРП (фота)
У гэтым мінскім музеі можна пабачыць экспазіцыю "Ульянаў-Ленін: паплечнікі і апаненты".
Выстава адбываецца ў межах Дзён Санкт-Пецярбурга ў Мінску сумесна з мемарыяльным музеем "Разначынны Пецярбург".
Каларыту выставе дадае адноўленая турэмная камера, у якой прадстаўленыя арыгінальныя рэчы са знакамітай мінскай Валадаркі. Дзверы камеры, ложак, кубкі, кайданы… Гэтыя рэчы музею ўдалося здабыць падчас рамонту Валадаркі. У камерах падобнага тыпу адбывалі пакаранні рэвалюцыйныя дзеячы і ў пачатку стагоддзя, і ў гады сталінскага тэрору, адзначае "Наша ніва".