Камісія са скрынямі закрылася ад назіральнікаў у асобным пакоі

Пасля гэтага камісія зачынілася з асноўнай скрыняй у суседнім пакоі.

Дзіўнасці на ўчастку №3 горада Мінска ў будынку школы №180 пачаліся яшчэ да асноўнага дня галасавання. Справа ў тым, што ў камісіі і назіральнікаў вельмі разышлася лічба выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова.

"Усе тры дні, калі я назірала, налічаная колькасць людзей адпавядала лічбам у пратаколах камісіі. Але ў апошні дзень датэрміновага галасавання – суботу – назіральніца налічыла 56 чалавек, а афіцыйна вывесілі лічбу 233. Прычым ніхто з сябраў камісіі не пацвердзіў, што ў той дзень быў такі вялікі наплыў людзей у параўнанні з папярэднімі днямі", – распавяла назіральніца Вольга Пенязь.

Факт вялікага разыходжання колькасці выбаршчыкаў пацвярджае Яўгенія Кузьміна, якая назірала ў суботу: "Я не адлучалася ні на хвіліну, сядзела ад адкрыцця да закрыцця ўчастка... Адлучалася толькі на абед, але ў гэты час ніхто не галасаваў, бо скрыня запячатваецца. Але колькасць чалавек, якія прагаласавалі ў той дзень, разышлася з афіцыйнай на 177"

 

Старшыня камісіі хоча адагнаць назіральнікаў на 10 метраў




Кампрамісны варыянт: назіральнікі застаюцца ў 4-5 метрах ад сталоў

У пачатку працэдуры падліку галасоў старшыня камісіі Раман Хмель вельмі пярэчыў прысутнасці назіральнікаў у 3-4 метрах ад сталоў для падліку – ён настойваў на 10 метрах.

У выніку кампраміснага варыянта, назіральнікі знаходзіліся ў метрах 4-5-ці.

Скандал адбыўся, калі вывернулі скрыню з датэрміновым галасаваннем. У ёй знаходзіліся заўважныя складзеныя адзін да аднаго стосы бюлетэняў па 4-5 і болей штук. Старшыня камісіі сваімі рукамі рассоўваў іх.

 

Складзеныя стосы бюлетнёў з вурны з датэрміновым галасаваннем. Секунды 22 - 32: бачна, як старшыня камісіі рассоўвае і растрасае бюлетні. Секунды 34 - 44: адзін з сябраў камісіі дэманструе складзены стос бюлетнёў


Па сведчаннях сябра камісіі Рамана Арлова, ва ўсіх іх стаялі птушкі за Лукашэнку.

Раман Арлоў: "Ляжалі бюлетэні пачкамі такімі, перакладзенымі напалам, па 5-10 штук, я заўважыў некалькі такіх пачак. Тады старшыня камісіі спыніў падлік, пасадзіў хлапцоў-сябраў камісіі на месца, і запрасіў лічыць жанчын".

У скрыні для датэрміновага галасавання за Лукашэнку налічылі каля 90% бюлетэняў. Раман каментуе факт разыходжання лічбы прагаласаваўшых датэрмінова ў назіральнікаў і ў афіцыйным пратаколе камісіі.

Раман Арлоў: "Можа быць такое, што назіральнікі памыляюцца. Але ж не ў чатыры разы ў апошні дзень датэрміновага галасавання".

Назіральнік ад "Белай Русі" Дзмітры: "Я заўважыў такія рухі рукамі старшыні камісіі [рассоўванне стосаў бюлетнёў]. І мне здалося, што я бачыў складзеныя бюлетні"

Далей адбылося яшчэ больш цікавае. Пракансультаваўшыся з кімсці па тэлефоне, старшыня камісіі Раман Хмель узняў пытанне аб тым, каб працягнуць падлік галасоў з асноўнай скрыні ў іншым зачыненым памяшканні!

 

Вурны з бюлетнямі асноўнага дня галасавання пераносяцца ў закрыты пакой. Назіральнікі ў шоку.


Па словах Рамана хмеля, лічылі закрыта таму, што назіральнікі сябе дыскрэдытавалі, без ніякіх тлумачэнняў чым менавіта.



Журналіст Еўрарадыё не дапушчаны таксама

Супраць таго, каб зачыніцца ў асобным памяшчэнні, прагаласаваў толькі адзін сябар камісіі Раман Арлоў, яшчэ адзін устрымаўся.

Назіральнік Дзмітры Кавалгін: "Яны так абнаглелі, што нават не па адным бюлетні кідалі, а па цэлым стосе... І калі ён прыняў рашэнне зачынніцца ў асобным пакоі, пракансультаваўшыся з кімсці па тэлефоне, - таксама вельмі грубая памылка, гэта проста цырк!"



Выніковыя лічбы бюлетнёў за кандыдатаў (разам з датэрміновым галасаваннем, якое афіцыйна склала больш за 300 бюлетнёў). У асноўны дзень галасавання 19 снежня на гэтым участку за Лукашэнку прагаласавалі каля 40% выбарцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі