Канавалаў нібыта планаваў здзейсніць буйны тэракт улетку 2011 года
Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, да хутчэйшага выбуху ў мінскім метро Канавалава падштурхнула дактыласкапія, праведзеная 9 красавіка.
Прадстаўнікі дзяржораганаў таксама паведамілі, што Канавалаў і Кавалёў — "тэрарысты-адзіночкі", за іх дзеяннямі ніхто не стаіць. Прадстаўнікі МУС адзначылі, што захоп Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва адбываўся сілавымі метадамі.