Канцэрты "Ляпіса Трубяцкога" ў Мінску адмянілі

У "Ляпіса Трубяцкога" ў туры па Беларусі планаваліся яшчэ канцэрты ў Маладзечне, Жлобіне і Салігорску. Яўген Калмыкоў кажа, што каманда ў такім настроі, каб папрасіць прабачэння ў слухачоў і адмяніць гэтыя выступы.

Прадзюсар адзначае, што беларускі тур каманды падзелены на дзве часткі: да "чорнага спісу" і пасля. Прычым "пасля" "Ляпісы" не далі ніводнага канцэрта ў Беларусі. Для гурта гэта ўжо трэцяя адмена выступаў. У сакавіку не адбыліся канцэрты ў Гомелі і Магілёве.

30 сакавіка "Ляпіс Трубяцкой" грае канцэрт у Варшаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі