Кандрацьеў: Лёг а 5-й раніцы, бо думаў над расстаноўкай на полі

“Калі каманда выйграе 2:0, і выконвае заданні, няма сэнсу нешта змяняць. Тры гульцы разміналіся на выпадак траўмы ці просьбы пра замену”, — сказаў пасля матча з Грузіяй Георгій Кандрацьеў. Адмыслоўца скарыстаў усе тры замены за апошнія 10 хвілінаў. Яны крыху скарацілі час гульні і далі футбалістам адпачыць.

Кандрацьеў павіншаваў беларускіх заўзятараў і трэнерскі штаб сваёй каманды з першай перамогай у адборачным цыкле чэмпіяната свету 2014 года. Па словах трэнера, зімовую паўзу ў кваліфікацыйным цыкле зборная Беларусі паспрабуе заняць спарынгамі.

“Вядома зразумеў, што ноша галоўнага трэнера зборнай цяжкая, — пракаментаваў Кандрацьеў. — Але і да гэтага ў мяне ўжо былі пасады, на якіх быў вялікі ўзровень адказнасці”.

“Трэнер павінен заўсёды быць гатовым да адстаўкі і не гістэрыць з гэтай нагоды”, — дадаў спецыяліст.

Фота: football.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі