Кандыдат па БТ паказваў Біблію і фота міністра (відэа)
У пятніцу сярод кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія выступалі па тэлеканале "Беларусь-2", запомніўся мінчук Леанід Скарабагаты.
Ён — індывідуальны прадпрымальнік, балатуецца па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97. Выступаў Скарабагаты на беларускай мове. Спачатку паказаў Біблію і сказаў, што там напісана "рабіць дабро і ўдаляцца ад зла". Ён перакананы, што "калі кожны чыноўнік будзе працаваць па гэтай запаведзі, то і Беларусь будзе квітнеючай краінай".
Далей Леанід Скарабагаты распавёў пра тое, як група людзей спрабавала патрапіць да намесніка міністра адукацыі, а ён у прызначаны час паехаў на нейкае мерапрыемства. Пры гэтым кандыдат прадэманстраваў фота чыноўніка. Пасля гледачы "Беларусь-2" пабачылі фота і міністра адукацыі, з якім тыя грамадзяне ўсё ж сустрэліся і былі расчараваныя пачутым.
Фота — mihck.info