Кангрэсмэны і сенатары ЗША выступілі супраць ЧС-2014 у Мінску
Ліст з адпаведным зваротам падпісалі 28 кангрэсмэнаў і сенатараў палаты прадстаўнікоў ЗША.
Палітыкі звярнуліся да міжнароднай хакейнай фэдэрацыі з заклікам перанесці чэмпіянат свету па хакеі-2014 з Беларусі ў іншую краіну. Як перадае Радыё "Свабода", аўтары ліста ўказваюць на рост уціску свабоды слова і свабоды арганізацый пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Яны выказваюць заклапочанасць тым, што палітычны клімат у краіне небяспечны для гульцоў, турыстаў і афіцыйных асобаў, якія прыехалі б на чэмпіянат.
Сярод тых, хто падпісаў ліст, спікер палаты прадстаўнікоў Джон Бэйнэр і кіраўнік дэмакратычнай меншасці ў Кангрэсе Нэнсі Пэлосі.
Фота — intex-press.by