Кантрабандысты збілі памежніка і адабралі ў яго тэлефон

Здарэнне адбылося ў Кобрынскім раёне. Памежнікі заўважылі мікрааўтобус Volkswagen без нумароў і пачалі яго пераслед. У вёсцы Павіцце бус нечакана спыніўся і перакрыў дарогу машыне памежнай службы.

Двое невядомых мужчын, што выйшлі з іншамаркі, выцягнулі з машыны памежніка, збілі яго і адабралі мабільны тэлефон. А пасля з'ехалі ў кірунку паромнай пераправы Драгічынскага раёна.

Начынне буса ― 93 баула з адзёжай коштам больш за 1 мільярд рублёў ― раззлаваныя памежнікі знайшлі праз некалькі гадзінаў, распавядае тэлеканал “Вараг”. А вось знайсці нахабных кантрабандыстаў пакуль не атрымліваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі