Карл Більдт непакоіцца, што тэракт у Мінску стане прычынай новых рэпрэсій
А Кэтрын Эштан выказала спачуванні сем'ям загінулых і памерлых ва ў чорашнім тэракце. Еўропа рэагуе на выбух 11 красавіка ў Мінску.
"Я вельмі занепакоены навінамі пра ўчорашні выбух у мінскім метро. Мы вельмі асуджаем гэты акт. Разам з тым, ён не мусіць стаць прэлюдыяй для яшчэ большых рэпрэсій у Беларусі", — заявіў шведскі міністр замежных спраў Карл Більт напярэдадні паседжання Савета міністраў ЕС.
Кіраўніца знешнепалітычныга ведамства Еўрасаюза Кэтрын Эштан выказала спачуванні сем'ям загінулых і памерлых ва ў чорашнім тэракце.
Сёння міністры замежных спраў сустракаюцца ў Люксембурзе і абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Нявыключана, што і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Іншыя тэмы ў парадку дня еўрапейскіх міністраў — сітуацыя ў Лівіі і на Блізкім Усходзе, Кот д’Івуары і Паўднёвым Каўказе.
Фота: regnum.ru