Карпункт Еўрарадыё ў Мінску акрэдытаваны яшчэ на 1 год
Пераакрэдытацыю прайшлі таксама і журналісты, якія працуюць у Беларусі.
Пастановай ад 30 лістапада 2011 года №1619 Савет Міністраў працягнуў акрэдытацыю мінскага карэспандэнцкага пункта “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. Пасведчанне аб адкрыцці карпункта будзе сапраўднае цягам яшчэ аднаго года.
Нагадаем, карпункт Еўрарадыё ў Беларусі быў акрэдытаваны ў лістападзе 2009 года. Са студзеня 2010 года ён месціцца ў Мінску на вуліцы К. Маркса.