Касацыйную скаргу Севярынца Мінскі гарадскі суд разгледзіць 21 чэрвеня

Як стала вядома "Народнай Волі", 21 чэрвеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу па справе сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца.

Нагадаем, што Севярынец прызнаны вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, і прыгавораны да трох гадоў "хіміі". Сваю віну палітык не прызнаў. На следстве па справе, знаходзячыся ў СІЗА КДБ, ён адмовіўся ад дачы паказанняў.

Зараз Севярынец жыве ў Віцебску – па месцы рэгістрацыі, дзе і чакае выніку разгляду касацыйнай скаргі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі