Касмічны апарат NASA здзейсніў паспяховую пасадку на Марс
Марсаход Curiosity ("Дапытлівасць") восем месяцаў ляцеў на чырвоную планету.
Як паведамляе сайт NASA, з Марса ўжо прыйшлі першыя здымкі.
Нагадаем, што на Curiosity давялося патраціць 2,5 млрд долараў. На працягу двух гадоў марсаход будзе праводзіць геалагічныя і геахімічныя даследаванні, вывучаць атмасферу і клімат. Між іншым, будзе шукаць на Марсе сляды вады, інфармуе Reuters.
Фота — nasa.gov