Касцюм айчынны, як у Аляксандра Лукашэнкі, каштуе... 5 мільёнаў

111223 Martin Labserdak.mp3

Вы мяне папракаеце ў тым, што я, як насіў сіні касцюм, так і нашу ва ўмовах крызісу? Так мне кажуць, вы будзеце выглядаць непрыгожа на фоне іншых прэзідэнтаў, тады я сказаў, добра, вы зробіце такі касцюм, каб прэзідэнт выглядаў добра", - адказвае Лукашэнка на пытанне Камсамолкі. Па словах кіраўніка краіны, на прэс-канферэнцыю ён прыйшоў у касцюме беларускай вытворчасці, а ў атэлье, дзе ён замаўляў касцюм, можа зайсці кожны жадаючы.

Добра! Карэспандэнт Еўрарадыё адразу пасля гэтых слоў туды і накіраваўся. Зайсці ў атэлье сапраўды можа кожны. Мяне сустракаюць дзве жанчыны. Пытаюся пра расцэнкі.

Касцюм двойка каштуе ад 760 тысяч. Пінжак ад 560. Праўда, прыходзьце пасля 4 студзеня, бо у нас пакуль склад зачынены”, - ветліва адказваюць яны.

Але я кажу, што хачу касцюм акурат, як у кіраўніка краіны. І цікаўлюся пра кошт.

“Пінжак каштуе 2 мільёны 100 тысяч і вышэй. З італьянскай тканіны. Дакладна не магу сказаць, з якой тканіны. У нас ёсць тканіна, можаце выбраць”.


Як даведалася Еўрарадыё, цэлы касцюм зацягне на... 5 мільёнаў рублёў. Тканіна італьянская? А Лукашэнка запэўнівае журналістаў, што касцюм беларускі!

“Мушу вам сказаць, што вытворчасць беларуская, не італьянская. І, дарэчы, вельмі важна, я калісьці набыў італьянскі касцюм, я ужо распавядаў дзесьці шмат гадоў таму, але яны вельмі дарагія, і я сказаў, што такія грошы плаціць за іх не буду”.


У Буціку “Corneliani” усе касцюмы каштуюць у 3-6 разоў даражэй за тыя, што з атэлье.

“16 – 18 мільёнаў, усё залежыць ад складу. Самы дарагі – 28 мільёнаў”, - кажа прадаўшчыца.

У маечцы гэтага лэйбла кіраўніка краіны бачылі падчас камандзіровак па палях краіны, калі той сачыў за жнівом.

У буціку мужчынскага адзення “Pal Zileri” касцюмы каштуюць ад 13 да 15 мільёнаў. Мінулагодні касцюм можна набыць за 8 мільёнаў.

Дарэчы, раней кіраўніку краіны не падабалася, як шыюць пінжакі ў Беларусі(2008 год).

Фота: daylife.com

відэа: Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі