Казулін: "Дэградацыя вышэйшай адукацыі працягваецца"
Так былы рэктар БДУ пракаментаваў стан сістэмы вышэйшай адукацыі напярэдадні 90-годдзя галоўнай ВНУ Беларусі.
30 кастрычніка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адзначыў круглую дату – вышэйшай навучальнай установе краіны споўнілася 90 гадоў. Сённяшні стан і перспектывы гэтай найбольш вядомай ВНУ Беларусі ацэньвае яе былы рэктар Аляксандр Казулін: "Не толькі БДУ, але і іншыя вышэйшыя навучальныя установы Беларусі знаходзяцца сёння ў кепскім стане менавіта таму, што ўзровень усіх ВНУ нашай краіны ў вялікай ступені залежыць ад палітыкі ўлады. І хоць дагэтуль БДУ досыць высока каціруецца на міжнародный арэне, працягваецца дэградацыя вышэйшай школы нашай краіны. І пакуль што перспектывы галоўнай вышэйнай навучальнай установы Беларусі падаюцца досыць туманнымі".